Нарадзіўся 23 верасня 1990 года ў горадзе Мінску.
Скончыў гістарычны факультэт Беларускага
дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя (паліталогія)», выкладчык
гісторыі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін; магістратуру гістарычнага
факультэта БДУ па спецыяльнасці «Кіраванне дакументамі і архіўная справа»;
аспірантуру гістарычнага факультэта БДУ па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя»;
Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці
«Дзяржаўнае кіраванне і права».
Працаваў сакратаром пярвічнай арганізацыі
БДУ Мінскай гарадской арганізацыі ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»,
галоўным спецыялістам аддзела па справах моладзі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай
работы, культуры і па справах моладзі Мінскага гарвыканкама, другім сакратаром
Цэнтральнага камітэта ГА «Беларускі рэспубліканскі
саюз моладзі», першым сакратаром Мінскага гаркама ГА «Беларускі рэспубліканскі
саюз моладзі».
Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.