Галоўная / Беларуская версія / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі
05.07.2019

Беларусь – адзіная Радзіма!

05.07.2019

3 ліпеня Століншчына ўрачыста і яскрава адзначыла Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Цэнтральная плошча горада сабрала жыхароў і гасцей райцэнтра на тэатралізаваны мітынг “Слаўся, зямлі нашай светлае імя!”

Вехі жыцця беларускага народа ад стварэння рэспублікі да сучаснасці стварылі ў своеасаблівых жывых  сюжэтах артысты раёна. Даваенны мірны час, пачатак вайны, пагранічная застава, Брэсцкая крэпасць-герой і Хатынь, акупацыя і дзеці вайны, партызанскі рух, аперацыя “Багратыён” і Перамога. На вачах гледачоў з’яўляліся слёзы. Эмоцыі нельга было схаваць. Гэта было відовішчна і рэалістычна!

У гонар загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны да брацкай магілы сваейкіх воінаў і партызан кіраўніцтва раёна, ветэраны, прадстаўнікі арганізацый, госці ўсклалі кветкі і ўшанавалі памяць хвілінай маўчання.

У мерапрыемстве прыняў удзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сяргеевіч Бабаловіч.

Алена КЛІМУШКА

Газета “Навіны Палесся”, № 51 ад 5 ліпеня 2019 г.

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць