Рус Бел En
Галоўная / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


29.05.2020

Беларусь разлічвае на павелічэнне аб'ёму інвестыцый з Узбекістана — дэпутат

29 мая 2020

29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на павелічэнне аб'ёму капіталу з Узбекістана. На гэта нацэлена міжурадавае пагадненне аб узаемным заахвочванні і абароне інвестыцый, ратыфікацыя якога запланавана на вясенняй сесіі Палаты прадстаўнікоў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Леанід Брыч.

Парламентарый расказаў аб асноўным эканамічным эфекце, які разлічвае атрымаць ад пагаднення беларускі бок. "Беларусь зацікаўлена ў прыцягненні узбекскіх інвестыцый і развіцці сумесных вытворчасцей ва Узбекістане", - адзначыў ён.

На 1 красавіка сукупны аб'ём накопленых інвестыцый, які паступіў з Узбекістана ў Беларусь, склаў $4,9 млн, з Беларусі ва Узбекістан - $12,3 млн. Леанід Брыч упэўнены, што краіны маюць вялікі патэнцыял, каб нарасціць гэты і іншыя эканамічныя паказчыкі. У апошні час беларуска-узбекскія адносіны развіваюцца інтэнсіўна і дынамічна, павялічваецца ўзаемны тавараабарот. Ва Узбекістане працуе шэраг зборачных вытворчасцей беларускай тэхнікі, сумеснае малочнае прадпрыемства і інш.

Як паведамлялася, па выніках 2019 года аб'ём двухбаковага гандлю Беларусі і Узбекістана перавысіў $239 млн (рост больш як у 1,5 раза). Гэта найбольшы паказчык для дзвюх краін за гісторыю эканамічных адносін.

Міжурадавае пагадненне аб узаемным заахвочванні і абароне інвестыцый і яшчэ шэраг дакументаў, накіраваных на развіццё двухбаковага супрацоўніцтва, падпісаны ў жніўні 2019 года ў час візіту ў Беларусь прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева.

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць