Рус Бел Eng
Галоўная / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

11.05.2020

Беларусь зацікаўлена ў развіцці сістэмы вырашэння міжнародных камерцыйных спрэчак — дэпутат

11 мая 2020

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палата прадстаўнікоў ратыфікуе на веснавой сесіі Канвенцыю ААН аб міжнародных міравых пагадненнях, дасягнутых у выніку медыядыі (Сінгапурская канвенцыя). Беларусь зацікаўлена ў развіцці сістэмы вырашэння міжнародных камерцыйных спрэчак. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў член Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Андрэй Ганчук.

Андрэй Ганчук звярнуў увагу, што Беларусь адна з першых выказала згоду на абавязковасць для яе канвенцыі. "Гэта дасць магчымасць умацаваць імідж дзяржавы, якая выступае за ўмацаванне супрацоўніцтва ў галіне міжнароднага гандлю. Што важна для нас з улікам дыверсіфікацыі экспарту і пошуку новых рынкаў збыту", - дадаў парламентарый.

У Беларусі разлічваюць, што рэалізацыя канвенцыі будзе мець станоўчы ўплыў на ўсю сістэму вырашэння камерцыйных спрэчак, у тым ліку на дзейнасць міжнародных судоў і арбітражоў. "Мы зацікаўлены ва ўдасканаленні сістэмы, павышэнні яе празрыстасці, спрашчэнні працэдур і змяншэнні іх кошту. Бо любая судовая справа прадугледжвае значныя расходы", - адзначыў Андрэй Ганчук.

"Прымяненне канвенцыі прадаставіць суб'ектам гаспадарання дадатковыя магчымасці для рэалізацыі сваіх інтарэсаў у трансгранічных адносінах. Ратыфікацыя будзе садзейнічаць паляпшэнню дзелавога клімату ў краіне, што адпавядае задачам, абазначаным у праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016-2020 гады, Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця на перыяд да 2030 года", - адзначыў дэпутат.

Канвенцыя рэгулюе на міжнародным узроўні прымяненне медыяцыі для вырашэння міжнародных камерцыйных спрэчак. Пад медыяцыяй маецца на ўвазе спосаб вырашэння спрэчкі, які становіцца ўсё больш папулярным, калі бакі спрабуюць дасягнуць яго дружалюбнага ўрэгулявання пры садзейнічанні трэцяй асобы або асоб (медыятара). Беларусь у ліку 46 краін свету падпісала канвенцыю ў Сінгапуры 7 жніўня 2019 года. Дакумент падтрымалі Кітай, ЗША, Індыя і інш.

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by