Рус Бел Eng
Галоўная / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

19.03.2020

Беларусі хацелася б больш спакойнай і ўстойліва пазітыўнай сітуацыі ў нафтагазавым пытанні — Андрэйчанка

19 САКАВІКА 2020, 12:32

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі хацелася б больш спакойнай, дынамічнай і ўстойліва пазітыўнай сітуацыі ў нафтагазавым пытанні. Такое меркаванне ў інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня" выказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка, паведамляе БЕЛТА.

Спікер даў сваю ацэнку інтэграцыйным працэсам на еўразійскай прасторы. "Нашай краіне хацелася б больш спакойнай, больш дынамічнай і ўстойліва пазітыўнай сітуацыі з нафтагазавым пытаннем і ліквідавання ўсіх гандлёва-эканамічных бар'ераў без затрымак. Выразную пазіцыю Беларусі кіраўнік дзяржавы прама выказаў як у фармаце двухбаковых адносін у Саюзнай дзяржаве, так і ў фарматах Еўразійскага эканамічнага саюза і СНД: раўнапраўнае ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва. Мы будзем яе прытрымлівацца", - падкрэсліў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Уладзімір Андрэйчанка канстатаваў, што ў перыяды ўзнікаючых складанасцей праблемы заўсёды вырысоўваюцца больш канкрэтна. "Каб гэта не паўтаралася, іх трэба паслядоўна вырашаць згодна з дасягнутымі міждзяржаўнымі дамоўленасцямі, да чаго і заклікае сваіх саюзнікаў і партнёраў Беларусь. Немагчыма стварыць адзіны рынак са свабодным перамяшчэннем тавараў, паслуг, капіталу і рабочай сілы без працуючых адзіных правіл. І ў Саюзнай дзяржаве, і ў Еўразійскім эканамічным саюзе асабліва важна захоўваць і ўдумліва ўдасканальваць дзеючае прававое поле без усякай дыскрымінацыі ў адносінах да сваіх партнёраў. Думаю, гэта ключавы пасыл для разумення шляхоў папярэджання рознагалоссяў", - лічыць Уладзімір Андрэйчанка.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў пракаменціраваў таксама, наколькі істотнага абнаўлення заканадаўства запатрабуюць плануемыя змяненні ў Канстытуцыі Беларусі. "Падзеі пакажуць. У нас ёсць правераныя папярэднімі скліканнямі парламента інструменты правільных ацэнак і эфектыўных дзеянняў у вырашэнні актуальных задач. Будзем рабіць усё для таго, каб рух суверэннай, незалежнай Беларусі наперад прадоўжыўся і быў спакойным і ўпэўненым", - падагульніў спікер.

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by