Рус Бел Eng
Галоўная / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

23.03.2020

Больш за 40 прапаноў паступіла ў парламент па папраўках у законы аб выканаўчым вядзенні

23 сакавіка 2020

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 40 прапаноў паступіла парламентарыям ад міністэрстваў і ведамстваў за час работы над папраўкамі ў законы па пытаннях выканаўчага вядзення па справе. Аб гэтым сёння заявіў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Валерый Міцкевіч на пагаджальнай нарадзе ў парламенце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Законапраект накіраваны на тое, каб удасканаліць парадак і павысіць эфектыўнасць выканання выканаўчых дакументаў. Папраўкі прадугледжваюць карэкціроўку законаў аб выканаўчым вядзенні, аб судовых выканаўцах, аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю, аб рэгістры насельніцтва, а таксама шэрага кодэксаў (Гаспадарчага працэсуальнага, Грамадзянскага працэсуальнага, Крымінальна-выканаўчага, Працоўнага).

Як праінфармаваў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Валерый Міцкевіч, у працэсе работы над законапраектам па ім узнікла больш за 40 заўваг і прапаноў. Частка з іх мае ўзаемавыключальны характар. "У такой сітуацыі профільнай камісіі складана вызначыцца, якую пазіцыю заняць. У нас ёсць некалькі варыянтаў развіцця падзей. Самае правільнае было б дасягнуць кампрамісу", - сказаў ён.

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Святлана Любецкая ў сваю чаргу адзначыла, што парламентарыі імкнуцца знайсці баланс інтарэсаў фізічных і юрыдычных асоб, дзяржавы. "Тут ёсць інтарэс у кожнага дзяржоргана. Гэта трэба разумець. Таму трэба знайсці кампраміс сёння, паважліва аднесціся да спецыфікі работы ўсіх органаў. Трэба выпрацаваць узаемныя механізмы, каб сістэма прымусовага выканання спраўна працавала. Гэта ацэнка працы дзяржавы, як яна абараняе грамадзяніна, бізнес, свае інтарэсы", - падкрэсліла яна.

У парламенце разлічваюць зняць наяўныя рознагалоссі і вызначыць стратэгію далейшай работы над законапраектам. "Ёсць пытанні, звязаныя з арыштам маёмасці, з чарговасцю спагнання сум, паколькі павінен быць баланс інтарэсаў і даўжнікоў, і дзяржавы, калі яна з'яўляецца спагнальнікам", - растлумачыла яна.

"Даўжнікі не заўсёды імкнуцца своечасова і поўна выканаць судовую пастанову. Спыніць гэтыя злоўжыванні - гэта таксама адзін з пытанняў законапраекта", - дадала Святлана Любецкая.

У свой час у ходзе судовай рэформы ў Беларусі была створана самастойная служба прымусовага выканання. Сёння яна адказвае за аператыўнае, поўнае і правільнае выкананне пастаноў дзяржорганаў, судовых пастаноў. Гэта работа накіравана тое, каб максімальна абараніць інтарэсы грамадзян, аднавіць парушаныя правы.

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by