Галоўная / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


15.01.2020

Дэпутаты падключацца да работы па ўдасканаленні Канстытуцыі — Андрэйчанка

15 студзеня 2020, 12:01

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты прымуць удзел у рабоце па ўдасканаленні Канстытуцыі. Аб гэтым сёння заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на семінары для азнаямлення дэпутатаў з інфармацыйна-пошукавай сістэмай "Эталон" і іншымі дзяржаўнымі інфармацыйнымі рэсурсамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Перад дэпутатамі стаяць сур'ёзныя задачы. Яны былі абазначаны кіраўніком дзяржавы на сустрэчы з парламентарыямі 5 снежня 2019 года, а таксама абумоўлены спецыфікай бягучага года. "Галоўнай палітычнай падзеяй для краіны стане правядзенне кампаніі па выбарах Прэзідэнта. Завяршаецца пяцігодка, і ўсе дзяржорганы, уключаючы Палату прадстаўнікоў, павінны ўнесці свой уклад у дасягненне яе праграмных мэт. Таксама дэпутацкаму корпусу трэба будзе далучыцца да распрацоўкі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на чарговае пяцігоддзе. Акрамя таго, нам трэба прыняць удзел у рабоце па ўдасканаленні Канстытуцыі", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Крытэрыем ацэнак заканадаўчай дзейнасці ён назваў якасць і аператыўнасць прымаемых заканадаўчых рашэнняў. "Законы павінны забяспечваць устойлівае развіццё краіны, эканамічны рост, павышэнне дабрабыту і ўзроўню жыцця насельніцтва. Пры гэтым яны павінны быць своечасовымі і запатрабаванымі", - падкрэсліў спікер. Ён дадаў, што тэрмін разгляду законапраектаў у Палаце прадстаўнікоў не павінен перавышаць аднаго года. "Інакш кажучы, на працягу года з моманту паступлення ў Палату прадстаўнікоў мы павінны прыняць гэты законапраект. Для гэтага дэпутатам трэба праяўляць актыўнасць, ініцыятыву на ўсіх стадыях заканатворчага працэсу. У рабоце над законапраектамі важны асабісты ўклад кожнага дэпутата", - упэўнены Уладзімір Андрэйчанка.

Акрамя семінара сёння ў Палаце прадстаўнікоў адбылося ўручэнне нагрудных знакаў парламента і пасведчанняў дэпутатаў.

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць