Рус Бел En
Галоўная / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі
15.06.2017

Як парламентарыі працуюць на дыпламатычнай арэне?

15.06.2017 13:15
Аўтар: Надзея Юшкевіч
Палітыка, Дыялог 

Гэта абмяркоўвалася падчас круглага стала ў "Звяздзе".

У чым рэальная роля парламенцкай дыпламатыі? Дзякуючы чаму летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ пройдзе менавіта ў беларускай сталіцы? Ці ў пойнай меры нашы парламентарыі выкарыстоўваюць свой дыпламатычны патэнцыял? Гэтыя пытанні абмеркавалі падчас круглага стала "Магчымасці і перспектывы парламенцкай жыпламатыі", які прайшоў ў рэдакцыі газеты "Звязда".

Да нас завіталі: Валерый Варанецкі, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па міжнародных справах; Сяргей Рахманаў, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі  Нацыянальнага сходу па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы; Галіна Філіповіч, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце; Вольга Лазоркіна, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры дыпламатычнай і консульскай службы факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Акрамя гэтага, была наладжана анлайн-відэасувязь са Станіславам Ткачэнкам, доктарам эканамічных навук, кандыдатам гістарычных навук, прафесарам кафедры еўрапейскіх даследаванняў, кіраўніком праграмы "Дыпламатыя Расійскай Федэрацыі і замежных дзяржаў".

Як падкрэсліў падчас мерапрыемства Валерый Варанецкі, сёння Беларусь становіцца цэнтрам парламенцкай дыпламатыі:

– І менавіта тут у бліжэйшы час будзе біцца яе пульс. Гэта на самой справе вельмі важна з пункту гледжання успрымання і грамадствам, і нашымі замежнымі калегамі, паколькі гэта аўтарытэт нашай краіны і нашага парламента.

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць