Галоўная / Беларуская версія / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


01.11.2017

Ясені ў кампанію да клёнаў

01.11.2017 00:17
Аўтар: Ірына Асташкевіч
Грамадства, Рэгіёны

Дэпутаты гомельскага гарадскога Савета пасадзілі больш за 50 ясеняў на алеі ў адным з мікрараёнаў Гомеля.

Між тым першыя 50 клёнаў побач з новабудоўлямі па вуліцы Чачэрскай з'явілася сёлета ў сакавіку. Цяпер, падчас кастрычніцкай акцыі «Зялёны дворык», дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Леўшуноў адзначыў, што ініцыятыва будзе падтрымана і ў іншых мікрараёнах горада над Сожам. Дарэчы, парламентарый заўважыў, што падчас падобных акцый у адкрытым дыялогу з дэпутатамі грамадзяне задаюць пытанні, якія іх хвалююць, выказваюць свае прапановы.

— Мы бачым, што цікавасць да мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні расце. Кожны з нас хоча жыць у прыгожым і ўтульным кутку. Добра, што людзі разумеюць: у сваім доме парадак трэба наводзіць самім.

Да акцыі далучыліся жыхары мікрараёна, моладзь, ветэранскія арганізацыі. Спецыялісты дзяржаўнага прадпрыемства «Чырвоны гваздзік» дапамаглі падабраць высадкі, а таксама далі рэкамендацыі, як правільна даглядаць дрэвы.

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць