Рус Бел Eng
Галоўная / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі
26.02.2020

Маладзёжны парламент пры Нацыянальным сходзе Беларусі пачне работу ўжо вясной

26 лютага 2020, 14:00

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маладзёжны парламент пры Нацыянальным сходзе Беларусі пачне работу ўжо вясной, паведаміла журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Людміла Макарына-Кібак, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У час сустрэчы Прэзідэнта ў маі 2017 года з прадстаўнікамі навучэнскай моладзі "Моладзь. Погляд у будучыню" было ўзнята пытанне аб стварэнні ў Беларусі рэспубліканскага маладзёжнага парламента ў мэтах фарміравання прававой і палітычнай культуры, падтрымкі грамадзянскай актыўнасці маладых людзей, уключэння і падрыхтоўкі іх да ўдзелу ў жыцці дзяржавы і грамадства, стварэння ўмоў для дыялогу і абмену вопытам, выпрацоўкі новых падыходаў да вырашэння праблем у маладзёжным асяроддзі, нарошчвання кадравага патэнцыялу і падтрымання таленавітай моладзі", - расказала Людміла Макарына-Кібак.

Гэта ініцыятыва атрымала падтрымку кіраўніка дзяржавы і была пачата яе рэалізацыя з усімі зацікаўленымі. "У выніку падрыхтаваны праект палажэння аб Маладзёжным савеце (парламенце) пры Нацыянальным сходзе, тэкст прайшоў усе неабходныя ўзгадненні і 7 лютага быў зацверджаны Прэзідыумам Савета Рэспублікі", - адзначыла парламентарый.

Людміла Макарына-Кібак нагадала: Маладзёжная палата ўжо на працягу двух гадоў функцыянуе пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі. "Маладзёжны парламент будзе функцыянаваць пры Нацыянальным сходзе. Мы прынялі рашэнне, што ад кожнага рэгіёна будзе па 10 маладых людзей - самыя дастойныя прадстаўнікі моладзі, якія будуць вылучацца ад абласных Саветаў і Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў. Прыкладна ў сакавіку-красавіку ў іх будзе ўстановачная сесія, і пасля гэтага яны пачнуць работу", - падкрэсліла яна.

Члены Маладзёжнага парламента змогуць удзельнічаць у пасяджэннях сесіі Палаты прадстаўнікоў, працаваць з дэпутатамі ў акругах, уносіць свае прапановы пры стварэнні законапраектаў. "Мэта дарослых дэпутатаў - навучыць маладых узаемадзейнічаць з людзьмі, паміж сабой. У першую чаргу, мы рыхтуем актыўнага грамадзяніна нашага грамадства. Гэта своеасаблівая школа лідарства", - дадала Людміла Макарына-Кібак.

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by