Галоўная / Беларуская версія / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі
11.07.2019

Молодечненская РО «Белая Русь» чествовала молодых мам в День Независимости

11.07.2019 11:09

Источник  Ірына Рабушка

Ужо на працягу дзесяці гадоў акцыю пад такой назвай праводзіць грамадскае аб’яднанне «Белая Русь». Па ўсёй краіне жанчыны, якія нарадзілі дзетак у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь атрымліваюць віншаванні. Далучыліся да яе і на Маладзечаншчыне.

З падарункамі ў мясцовы радзільны дом прыйшлі намеснік старшыні раённай арганізацыі «Белая Русь» Зоя Кокаш і актывісты аб’яднання дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Маладзечанскай гарадской выбарчай акрузе №72, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Людміла Канановіч, старшыня арганізацыі па вытворчым прынцыпе Маладзечанскай ЦРБ Наталля Люцко. Для немаўлят былі падрыхтаваныя камплекты адзення ад ААТ «Швейная фірма «Юнона».

… У нашым раддоме гучна абвясцілі аб сваім з’яўленні на свет 3 ліпеня тры дзяўчынкі і хлопчык. У трох сем’ях гэта другія дзеткі. Самай першай – у 7 гадзін 15 хвілін – нарадзілася Юльяна. Гэта другая дачушка ў Лізаветы і Аляксандра Станкевічаў з пасёлка Чысць. У іх падрастае ўжо Мілана, якой год і чатыры месяцы.

-- Мы загадзя ведалі, што будзе другая дачушка. Муж так і хацеў, каб потым яшчэ… чакаць і сыночка, -- са шчырай усмешкай гаворыць Лізавета. – Менавіта мужу першаму патэлефанавала з добрай навіной і расказала аб папаўненні ў нашай сям’і.

Сярод жанчын, якія сталі мамамі 3 ліпеня, была Марына Язерская, якая прыехала з Астраўца. Як і першую сваю дачушку, марыла нарадзіць менавіта ў Маладзечне. У другі раз маладая жанчына засталася задаволеная якасцю медыцынскага абслугоўвання і ўвагай медыкаў.

У адрас мам, іх сем’яў прагучалі шматлікія пажаданні. Самае галоўнае: выгадаваць дастойных грамадзян сваёй Айчыны, надзейную апору для бацькоў у будучыні.

Фота: Ірына РАБУШКА.

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць