Галоўная / Беларуская версія / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


02.07.2019

На мітынгу ў Чэрвені ўшанавалі памяць загінуўшых ў гады Вялікай Айчыннай вайны

02.07.2019

Мітынг, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адбыўся сёння ў райцэнтры ля помніка воінам і партызанам Чэрвеньшчыны.

Выступаючы на ім, старшыня раённага выканаўчага камітэта Віталь Казлоў выказаў словы шчырай павагі і ўдзячнасці прысутным ветэранам Вялікай Айчыннай вайны – Мікалаю Фёдаравічу Козыраву і Акіму Цітавічу Якаўлеву за Перамогу, уклад у развіццё раёна, выхаванне моладзі. Ён зазначыў, што подзвіг тых, хто вызваліў краіну ад фашысцкай навалы, служыць для нас прыкладам любові да Радзімы, узорам мужнасці і гераізму.

Віталь Казлоў і ваенны камісар Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў Дзмітрый Сініцкі ўручылі Мікалаю Козыраву і Акіму Якаўлеву юбілейныя медалі “75 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.

Памяць тых, хто не вярнуўся з вайны, ушанавалі хвілінай маўчання. Да пастамента помніка леглі кветкі ад кіраўніцтва раёна, працоўных калектываў, грамадскасці.

З Днём Незалежнасці і 95-годдзем утварэння Чэрвеньскага раёна жыхароў і гасцей Чэрвеня павіншаваў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пётр Атрошчанка. Ён перадаў старшыні райвыканкама Прывітальны адрас за подпісам кіраўніка Палаты прадстаўнікоў беларускага парламента Уладзіміра Андрэйчанкі і сувенір.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

Відэа Сняжаны КАЎГАРЭНІ

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць