Галоўная / Беларуская версія / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


23.09.2019

Пра надзённае і злабадзённае

23 сентября2019

У рамках Адзінага дня інфармавання, які праходзіў у раёне 19 верасня, у кінатэатры “Радзіма” адбылася сустрэча кіраўніка раёна Сяргея Міхалюты з ягоным актывам. Прымалі ўдзел у рабоце таксама дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Таццяна Кананчук, старшыня раённага Савета дэпутатаў Святлана Язерская, начальнік Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці Алена Марозава.

http://www.slavgorod.by/wp-content/plugins/photo-protect/blank.gifАсноўным пытаннем быў перапіс насельніцтва нашай краіны, які пройдзе ў пачатку кастрычніка бягучага года. Алена Анатольеўна падрабязна спынілася на асаблівасцях гэтай кампаніі, адзначыла, што яна будзе самай інавацыйнай з раней праводзімых. Яна літаральна па кроках патлумачыла, як будзе праходзіць працэдура пераліку насельніцтва, адзначыла, у чым неабходнасць гэтай падзеі, давяла, якія задачы ставіць яна. На слайдах быў прадэманстраваны ўвесь алгарытм дзеяння рэспандэнтаў. Былі агучаны моманты, якія выклікалі заклапочанасць падчас правядзення перапісу ў годзе мінулым. Па ўсяму было бачна, што аўдыторыі было цікава і карысна выступленне кіраўніка статыстычнага ўпраўлення.

Не меншую ўвагу аўдыторыі захапіў і наступны аратар. Таццяна Пятроўна вяла размову пра галоўную электаральную падзею года – выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання і членаў Савета Рэспублікі. Адзначыла выступоўца, што падыходзіць да заканчэння і яе дэпутацкая дзейнасць. «Два скліканні мне было даверана прадстаўляць інтарэсы нашай выбарчай акругі ў ніжняй палаце парламента. Я рада, што мне давялося быць карыснай нашым людзям, краіне. Я ўдзячная за давер выбаршчыкаў і спадзяюся, што дапамагла чым магла тым, хто ў гэтым меў патрэбу. Вялікі дзякуй усім, я перакананая, што мы застанемся з кожным з вас добрымі знаёмымі і надалей», – адзначыла Таццяна Кананчук напрыканцы свайго выступлення.

Намеснік начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Аляксандр Краснабаеў распавёў пра жыллёва-камунальныя паслугі, якія аказваюцца насельніцтву раёна. Асабліва спецыяліст закрануў тэму лазні. Аўдыторыі было цікава даведацца пра некаторыя статыстычныя вытрымкі з шэрагу лазневых паслуг.

Тэме пажараў і гібелі людзей ад іх была нададзена ўвага ў выступленні начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Віктара Галіцкага. Ён агучыў трагічныя лічбы ахвяр ад пажараў, распавёў, па якіх прычынах яны часцей за ўсё здараюцца. “У пераважнай большасці пажары ўзнікаюць з “удзелам” алкаголю. Людзі, якія не могуць кантраляваць яго ўжыванне, абмяжаваць сябе ўвогуле, не павінны брацца за чарку. У агні і дыме гінуць блізкія, дзеці. Што яшчэ патрэбна здарыцца, каб у грамадстве змянілася свядомасць?” – прагучала рытарычнае пытанне з вуснаў галоўнага выратавальніка-пажарнага раёна. Адзначыў ён і факты, калі надзвычайную сітуацыю з пажарам удавалася ліквідаваць на ранніх стадыях, дзякуючы наяўнасці спраўных аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. “Каштуюць гэтыя прыборы нядорага, а вось карысці здольны прынесці куды больш”, – рэзюмаваў сваё выступленне Віктар Уладзіміравіч.

Тэкст і фота Уладзіміра ВАСІЛЬЕВА

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць