Рус Бел Eng
Галоўная / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

18.02.2020

Савіных: настаў час для прамых кантактаў паміж парламентамі Беларусі і ЗША

18 лютага 2020

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Настаў час для прамых кантактаў паміж парламентамі Беларусі і ЗША, заявіў сёння старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Андрэй Савіных у час сустрэчы з супрацоўнікамі сакратарыята Камітэта па міжнародных адносінах Сената Кангрэса ЗША, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы можам канстатаваць, што Мінск і Вашынгтон актыўна супрацоўнічаюць у галінах супадаючых інтарэсаў. Па пытаннях бяспекі - гэта перш за ўсё барацьба са злачыннасцю, гандлем людзьмі, тэрарызмам, абыходжанне з радыеактыўнымі матэрыяламі. Адноўлены дыялог у ваеннай сферы, па лініі аховы здароўя, сельскай гаспадаркі, прафесійных абменаў. На фоне гэтых зрухаў і дасягненняў настаў час для прамых кантактаў паміж парламенцкімі структурамі", - сказаў Андрэй Савіных.

Паводле яго слоў, сённяшняя сустрэча дазволіць пачаць размову аб магчымых візітах, кантактах, сумесных мерапрыемствах па лініі Палаты прадстаўнікоў і Кангрэса ЗША. "Мы былі б зацікаўлены пачуць ваша меркаванне па магчымым фармаце такіх мерапрыемстваў. Асаблівае значэнне мае таксама парадак дня сустрэч. Я перакананы, што ў рамках гэтых кантактаў мы зможам значна лепш зразумець адзін аднаго, убачыць новыя агульныя інтарэсы і магчымасці для сумеснага ўзаемаразумення і супрацоўніцтва", - адзначыў старшыня камісіі.

Кіраўнік сакратарыята Камітэта па міжнародных адносінах Сената Кангрэса ЗША Крыстафер Соча падтрымаў ідэю аб парламенцкіх абменах. "Мы рады прыехаць у Мінск пасля ўдзелу ў Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Спадзяюся, гэта будзе прадаўжэннем візітаў на высокім узроўні з боку ЗША, дасць магчымасць паглыбіць і нанава выбудаваць адносіны на карысць абедзвюх краін, - падкрэсліў ён. - Як мы ўчора абмяркоўвалі ў МЗС, важна настроіць паток інфармацыі паміж беларускімі ўладамі і Кангрэсам ЗША. Калі б вы змаглі падзяліцца з намі інфармацыяй аб тых поспехах, прагрэсе, якога вы змаглі дабіцца, а таксама аб паглыбленні рэформ, над якімі працуеце, - гэта прывяло б да большай адкрытасці такіх абменаў з боку Кангрэса".

Кангрэс ЗША надае вялікае значэнне гэтаму візіту. "Мы тут ад імя кіраўніка камітэта Сената ЗША па міжнародных справах. Ён хацеў, каб мы асабіста прыехалі і вызначылі, як можам дапамагчы ў справе паляпшэння адносін. У той кароткі час, што мы знаходзімся тут, змаглі зарадзіцца пэўным аптымізмам, даведаліся пра тыя поспехі, якія ёсць у беларускай эканомікі ў сферы інфармацыйных тэхналогій. Мы таксама даведаліся аб паглыбленым супрацоўніцтве ў сферы бяспекі, барацьбы з тэрарызмам. Я думаю, што вельмі важна было б знайсці новыя сферы для нашага партнёрства", - рэзюмаваў Крыстафер Соча.

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by