Галоўная / Беларуская версія / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


17.09.2019

Свята роднага краю

У мінулую нядзелю населеныя пункты Туры і Хорск адзначалі Дзень вёскі. Вёсцы Туры сёлета споўнілася 500 гадоў. Каля мясцовага Дома культуры разгарнулася святочная праграма.

Адкрыў мерапрыемства старшыня Харомскага сельвыканкама Анатоль Скрабец. Ён павіншаваў прысутных са святам, расказаў, што змянілася ў населеных пунктах за апошнія гады: гэта капітальны рамонт пакрыцця цэнтральнай вуліцы, выразанне аварыйных дрэваў на могілках, знос старога жылля і інш. У хуткім часе пачнуцца работы па газіфікацыі населеных пунктаў.

Са словамі віншаванняў выступіў мясцовы жыхар Уладзімір Пучынскі. Ён расказаў гісторыю ўзнікнення вёсак.

На свяце прысутнічаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Бабаловіч. Ён павіншаваў жыхароў вёсак са значнай падзеяй. Аляксандр Сяргеевіч уручыў Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў Валянціне Антановіч, выказаў падзяку Уладзіміру Комару за актыўную жыццёвую пазіцыю, удзел у грамадскім жыцці і асабісты вялікі ўклад у добраўпарадкаванне населеных пунктаў.

Са словамі пажаданняў выступіў настаяцель Свята-Троіцкага храма айцец Андрэй. Ён звярнуў увагу на важнасць духоўнага жыцця.

Вёскі Туры і Хорск сёлета багатыя на залатыя і сярэбраныя вяселлі. 50 гадоў па жыцці разам крочаць Ніна і Аркадзь Трухановічы, Надзея і Васіль Прыкі, Таісія і Васіль Хімічы, Алена і Фёдар Кірэчкі, Ніна і Міхаіл Мазаны, Алена і Вацлаў Хілінскія, Вольга і Аляксей Боўсуны, Марыя і Міхаіл Вабішчэвічы, Ганна і Барыс Прыкі, Ганна і Канстанцін Стаднікі, Вольга і Аляксандр Трухановічы.

25 гадоў сумеснага жыцця маюць Жанна і Аляксандр Якімовічы, Святлана і Алег Лісаўцы, Ганна і Аляксандр Драчовы, Любоў і Сяргей Прыкі, Алена і Генадзь Кунаі, Валянціна і Андрэй Стаднікі, Святлана і Васіль Шыкунцы.

Доўгажыхар Міхаіл Дзям’янавіч Шыкунец, якому споўнілася 99 гадоў, не змог прысутнічаць на свяце. Падарунак яму передалі праз сваякоў.

Сёлета ў населеных пунктах на свет з’явіліся 11 немаўлят. Самая маленькая жыхарка нарадзілася  20 жніўня ў сям’і Анастасіі і Антона Жукоўскіх. Дачушку назвалі Дамініка.

Хвілінай маўчання была ўшанавана памяць тых, хто не вярнуўся з вайны. Да помніка загінуўшым землякам усклалі кветкі.

Віншаваў са святам мясцовых жыхароў дырэктар КСУП “Прыгарынскі-2012” Алег Германовіч. Ён уручыў граматы вэтэранам сельскай гаспадаркі за добрасумленную і шматгадовую працу – Вользе Саўлук, Фёдару Домнічу, Паўлу Стадніку, Івану Клімаўцу. Віншаванні і падарунак прымала цудоўная жанчына і адказны работнік Леаніда Стаднік, якая 15 верасня адзначала дзень нараджэння.

Работнікі сферы адукацыі таксама не засталіся без увагі. Выконваючая абавязкі дырэктара Хорскай СШ Людміла Веляшкевіч, загадчыца дзіцячага садка Лілія Шыкунец запрасілі на сцэну работнікаў школы і садка. Граматы аддзела па адукацыі Столінскага райвыканкама атрымалі Наталля Машлякевіч, Алена Бакунец, Людміла Якімовіч, Людміла Пат-рубейка, Таісія Прыка, Святлана Бакунец, Валянціна Патрубейка, Сяргей Хрушчынскі, Аляксей Цанда, Святлана Даневіч.

Як хочацца бачыць сваю вёску чыстай і прыгожай! Многія жыхары шчыруюць на сваіх прысядзібных участках. Лепшым прызнана падвор’е жыхаркі Туроў Наталлі Лацкевіч.

На свяце былі адзначаны і медыцынскія работнікі. Грамату ўручылі былой загадчыцы Турскага ФАПа Ніне Патрубейка.

Намеснік дырэктара Давыд-Гарадоцкага філіяла Столінскага райспажыўтаварыства Вольга Трухановіч узнагародзіла лепшых работнікаў сферы гандлю. Гэта Алена Кунай і Наталля Домніч, Анатоль Банет і Вера Саўлук.

Выконваючая абавязкі дырэктара бібліятэчнай сістэмы На-дзея Стахавец ушанавала былую работніцу Кацярыну Клімавец.

На працягу ўрачыстай праграмы вядучая давала назву кожнай намінацыі, якой узнагароджвалі людзей, а на сцэну выносілі зорку. Напрыклад, “натхненне”, “узаемаразуменне”, “здароўе”, “добраўпарадкаванне” і другія. Калі ўсе зоркі былі сабраны, іх разам з паветранымі шарамі адпусцілі ў неба.

Добры настрой стваралі работнікі культуры – артысты Давыд-Гарадоцкага ГДК, народны клуб гумару і песні “Моства” Мачульскага СДФ, мясцовыя выканаўцы. 

Прысутных частавалі духмяным караваем. Выстаўкі народнай творчасці прадставілі дзіцячы садок, школа, Дом культуры, КСУП. Працавалі гандлёвыя рады, атракцыёны, былі і забавы для дзяцей.

У Хорску і Турах, напэўна, жывуць самыя вясёлыя, жыццярадасныя, актыўныя людзі. Прыемна бачыць, як яны падтрымліваюць аднавяскоўцаў цёплымі словамі і апладысментамі, віншуюць, радуюцца за сяброў і знаёмых. Свята атрымалася на славу. Сонечнае надвор’е спрыяла добраму і пазітыўнаму настрою.

Святлана МАРОЗ

Фота аўтара

№ 72, от 17 сентября 2019 г., газета “Навіны Палесся”

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць