Рус Бел En
Галоўная / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


28.03.2019

Вучыцца ніколі не позна

28.03.2019

Хутка ў Палату прадстаўнікоў паступіць праект новай рэдакцыі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Яна прадугледжвае ў тым ліку і нюансы атрымання дадатковай адукацыі. Менавіта яны абмяркоўваліся падчас выязнога пасяджэння на тэму «Аб некаторых асаблівасцях і праблемах арганізацыі дадатковай адукацыі дарослых», у якім, акрамя дэпутатаў профільнай камісіі, удзельнічалі прадстаўнікі міністэрстваў фінансаў і адукацыі.

Дэпутаты наведаліся ў Цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Міністэрства фінансаў і на свае вочы пабачылі, як арганізаваны працэс. «Гэты праект кодэкса — самы важны ў адукацыйнай сферы. Таму мы вывучаем досвед цэнтра, які я лічу ўзорнай установай, каб на яго прыкладзе цалкам зразумець асаблівасці, праблемы і задачы ўсёй сістэмы. Гэта дазволіць павысіць якасць падрыхтоўкі праекта кодэкса», — падкрэсліў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па адукацыі, культуры і навуцы Ігар МАРЗАЛЮК.

Гонар цэнтра — унікальны выкладчыцкі склад: чытаць лекцыі сюды запрашаюць распрацоўшчыкаў нарматыўна-прававой базы. Тут ёсць сучасныя тэхналогіі для вэбінараў, анлайн-канферэнцый, утульныя аўдыторыі і інтэрнат. Дарэчы, дызайн памяшканняў вельмі ўразіў удзельнікаў пасяджэння, асабліва жанчын, — вучыцца ў такіх умовах хацелася б кожнаму. Дэпутаты таксама горача падтрымалі ідэю правядзення конкурсу на самага лепшага бухгалтара бюджэтнай арганізацыі.

Яны адзначылі, што сістэма дадатковай адукацыі дарослых — важны фактар сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. У павышэнні кваліфікацыі і перападрыхтоўцы занятыя амаль 400 устаноў адукацыі — ці не зашмат для невялікай дзяржавы? Дэпутаты згадзіліся, што патрэбны мадэрнізацыя, узбуйненне, каб на рынку адукацыйных паслуг засталіся самыя моцныя і запатрабаваныя.

Сярод навацый у праекце кодэкса — норма аб магчымасці дыстанцыйнага навучання і адмена абмежавання па мінімальнай напаўняльнасці груп павышэння кваліфікацыі: слухачоў павінна быць не больш за трыццаць.

Народныя абраннікі згадзіліся, што навучанне на працягу ўсяго жыцця — залог поспеху асобнага грамадзяніна, а праз яго — і сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы.

Варвара МАРОЗАВА

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць