Галоўная / Беларуская версія / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


26.10.2017

З улікам грамадскіх патрэб

26.10.2017 00:47
Аўтар: Надзея Юшкевіч
Палітыка, Парламент

У ніжняй палаце разгледзелі шэраг законапраектаў

Учарашняе пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў мела сацыяльны кірунак. Дэпутаты разгледзелі змены ў Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях, у некаторых законах, што датычацца правядзення масавых мерапрыемстваў, а таксама прынялі пастанаўленне, якое абараняе правы работнікаў прадпрыемстваў Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень». Быў ратыфікаваны таксама Дагавор аб Мытным кодэксе Еўразійскага эканамічнага саюза (пра гэта чытайце ў найбліжэйшым выпуску дадатку «СЕ»), у другім чытанні дэпутаты прынялі змены і дапаўненні ў закон «Аб ветэранах».

Без абмежаванняў на алкаголь

Леанід КАЧЫНА, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы, выступіў судакладчыкам па законапраекце, што ўносіць змяненні і дапаўненні ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях.

— Праект закона рыхтаваўся ў адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 лістапада 2016 года №5 «Аб перамяшчэнні, захаванні і продажы фізічнымі асобамі алкагольных напояў», — паведаміў дэпутат. — Дакумент прадугледжвае вызваленне фізічных асоб ад адміністрацыйнай адказнасці за захаванне алкагольных прадуктаў у любой колькасці, прычым як маркіраваных, так і немаркіраваных акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь або спецыяльнымі маркамі. Таксама знімаюцца абмежаванні па перамяшчэнні фізічнымі асобамі алкагольнай прадукцыі, маркіраванай акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь, або спецыяльнымі маркамі па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Разам з тым дадзены праект узмацняе адказнасць фізічных асоб за перамяшчэнне алкагольных прадуктаў, немаркіраваных ва ўстаноўленым парадку акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь, па тэрыторыі нашай дзяржавы.

Лібералізм па максімуме

Ігар ШУНЕВІЧ, міністр унутраных спраў, прадставіў праект закона, што ўносіць змяненні і дапаўненні ў некаторыя нарматыўныя акты па пытаннях правядзення масавых мерапрыемстваў.

Тэма дзедаўшчыны таксама зараз вельмі актыўна абмяркоўваецца ў нашым грамадстве — на самых розных узроўнях. Адказваючы на пытанне, як ён увогуле ставіцца да такой з'явы ў арміі, Ігар Шуневіч заявіў:

— Я тры гады праходзіў службу ў ваенна-марскім флоце і ведаю, што парадак у воінскіх часцях, на караблях забяспечваюць не толькі старшыя камандзіры, але і малодшыя камандзіры. Зразумела, што ўсё залежыць ад іх у пытанні дзедаўшчыны. Парадак, які павінен быць у кубрыку або ў казарме, часам патрабуе жорсткага падпарадкавання. А прыніжэнне, рознага роду ўздзеянне, у тым ліку псіхалагічнае, фізічнае на маладога байца, — гэта ганьба для ўсіх.

Скарыстаць магчымасці

Жанна СТАЦІЎКА, член Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях, выступіла судакладчыкам па праекце пастанаўлення Палаты прадстаўнікоў, які датычыцца Дэкрэта №6 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

— Дакумент накіраваны на ўдасканаленне заканадаўства ў сферы прафесійных саюзаў і абароны правоў работнікаў, што працуюць на прадпрыемствах Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень». Гэта тэрыторыя з вялікімі магчымасцямі, дзе сёння будуюцца інавацыйныя высокатэхналагічныя вытворчасці і плануецца стварэнне больш як 120 тысяч працоўных месцаў. Карэкціроўка Дэкрэта №6 дазваляе ўмацаваць прававыя гарантыі працоўных адносін работнікаў прадпрыемстваў «Вялікага каменя».

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць