міжнародных справах

31.08.2018
31 жніўня 2018 года ў Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах Варанецкага В.І. з кіраўніком дэпартамента гісторыі і палітыкі фонду Кёрбера Габрыэлай Вайдэлкай. Г.Вайдэлка праінфармавала аб працы над праектам, звязаным з даследаваннем сучаснай сітуацыі ва Усходняй Еўропе ў кантэксце яе гістарычнага мінулага. Асаблівая ўвага была нададзена пытанням правядзення мерапрыемства ў рамках праекта ў Рэспубліцы Беларусь, запланаванага на 6 — 8 снежня ў г. Мінску, з удзелам прадстаўнікоў каля 20 замежных дзяржаў, у тым ліку з Вялікабрытаніі, Германіі, Расіі, Украіны, Польшчы, Францыі, Балтыйскага рэгіёну. У сваю чаргу Варанецкі В.І. адзначыў важную гістарычную ролю Беларусі ва ўмацаванні бяспекі, стабільнасці і даверу ў Еўропе. У сустрэчы прыняла ўдзел намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Папко В.М.
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць