Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


01.10.2019

1 кастрычніка 2019 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да разгляду ў першым чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях выканаўчага вядзення».

У пасяджэнні, якое вёў намеснік старшыні камісіі Маркевіч А.І., прынялі ўдзел прадстаўнікі Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі заўвагі і прапановы, выказаныя па законапраекце Дзяржаўнай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь пры ўнясенні ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, якія тычацца вызначэння органаў, якія выступаюць ад імя спагнанніка па выканаўчых дакументах, удакладненні чарговасці задавальнення патрабаванняў аб спагнанні запазычанасці, удакладнення тэрмінаў выканання выканаўчых дакументаў, а таксама парадку абскарджання дзеянняў судовага выканаўцы, і іншыя.

Праца над законапраектам будзе прадоўжана.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць