Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


01.04.2019

1 красавіка 2019 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве адбылося пасяджэнне рабочай групы па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці».

У пасяджэнні, якое праходзіла пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Гуйвік Н.В., прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларускай натарыяльнай палаты, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў, а таксама работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.



Удзельнікі пасяджэнні абмеркавалі заўвагі і прапановы, выказаныя па асобных палажэннях законапраекта, дапрацаванага Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве да разгляду ў першым чытанні.


У прыватнасці, разгледжаны нормы законапраекта, якія тычацца прававога рэгулявання інфармацыйнага ўзаемадзеяння натарыусаў і дзяржаўных органаў і арганізацый, пытанняў выдачы натарыяльнымі архівамі архіўнай даведкі, архіўнай копіі, архіўнай выпіскі.

Работа па падрыхтоўцы законапраекта будзе прадоўжана.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць