01.07.2019

1 ліпеня 2019 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Заслаўскай выбарчай акрузе №77 Валянціна Курсевіч правяла прыём грамадзян па асабістых пытаннях у Пятрышкаўскім сельвыканкаме.

Пытанне, з якім звярнулася галоўны бухгалтар Пятрышкаўскага сельвыканкама Грынеўская Таццяна Аляксандраўна, датычылася аплаты працы бухгалтараў сельвыканкамаў. Гэтае пытанне добра знаёма дэпутату. Раней яго Валянціна Курсевіч ставіла перад Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны і перад Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь, якія інфармавалі аб тым, што ўсё будзе старанна прапрацавана і прынята адпаведнае рашэнне. Аднак гэтае пытанне пакуль не вырашана.

Наступнае пытанне датычылася могілак у агр Пятрышкі, дзе на сённяшні дзень практычна не засталося месцаў для пахавання грамадзян, якія пайшлі з жыцця. Гэтае пытанне востра ставіцца насельніцтвам, і яно патрабуе неадкладнага рашэння.

Валянціна Курсевіч растлумачыла, што па гэтым пытанні землеўпарадкавальнай службай Мінскага райвыканкама вядзецца пэўная праца і гэтая праблема павінна хутка вырашыцца. Дэпутат паабяцала яшчэ раз абмеркаваць гэтае пытанне з кіраўніцтвам Мінскага райвыканкама з мэтай яго хутчэйшага вырашэння.

Іншыя пытанні, з якімі прыйшлі выбаршчыкі на прыём да свайго дэпутата, таксама былі вельмі актуальныя і жыццёва важныя для людзей, якія пражываюць на тэрыторыі Пятрышкаўскага сельсавета.

Гэта пытанні аўтобуснага паведамлення, утрымання прыдамавых тэрыторый і іх абслугоўвання і інш.

Усе пытанні старанна будуць прапрацаваны з мясцовымі органамі ўлады і іншымі арганізацыямі, пастаўлены на кантроль, і па выніках разгляду грамадзянам будуць дадзены адказы.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць