01.02.2017

1 лютага 2017 года пад старшынствам Л.Э.Макарынай-Кібак адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзёжнай палітыцы.

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Дашко А.М., намеснік Міністра аховы здароўя — Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Рэспублікі Беларусь Жукава Н.П., спецыялісты Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

Дэпутаты заслухалі інфармацыю Н.П.Жукавай аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб папярэджанні распаўсюджвання захворванняў, якія ўяўляюць небяспеку для здароўя насельніцтва, віруса імунадэфіцыту чалавека», падрыхтаваным да разгляду ў першым чытанні. У прыватнасці, дакладчык спынілася на неабходнасці распрацоўкі законапраекта, характарыстыцы яго асобных палажэнняў, пры гэтым асаблівую ўвагу надаўшы прававым нормам, якія рэгламентуюць парадак фарміравання дзяржаўнага сацыяльнага заказу ў сферы прафілактыкі сацыяльна небяспечных захворванняў, ВІЧ.

Дэпутат Астапюк А.І., адказная за падрыхтоўку законапраекта, праінфармавала прысутных аб рабоце над гэтым дакументам, заўвагах і прапановах, якія паступілі ў камісію, адзначыўшы, што яны не носяць канцэптуальнага характару і не перашкаджаюць яго разгляду ў аўтарскай рэдакцыі.

Па выніках абмеркавання члены камісіі прынялі рашэнне рэкамендаваць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў прыняць гэты законапраект у першым чытанні.

Акрамя таго, на пасяджэнні дэпутаты разгледзелі законапраекты, якія паступілі з другіх пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў, а таксама іншыя пытанні, якія тычацца дзейнасці камісіі.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць