01.02.2017

1 лютага 2017 года працягваецца візіт у Польшчу беларускай парламенцкай дэлегацыі на чале з намеснікам Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Пірштуком Б.К.

Падчас перагавораў з намеснікам Міністра замежных спраў Польшчы Марэкам Зюлкоўскім асноўная ўвага была ўдзелена пытанням пашырэння двухбаковага гандлёва-эканамічнага, а таксама трансгранічнага супрацоўніцтва і кантактаў.


Пытанні ўзаемадзеяння ў сельскагаспадарчай сферы былі разгледжаны на сустрэчы з Міністрам сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Польшчы Кшыштафам Юргелем.


Члены беларускай дэлегацыі правялі таксама перамовы з прадстаўнікамі польскіх дзелавых колаў. Абмеркаваны перспектывы нарошчвання паставак беларускай прадукцыі на рынак Польшчы, рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у Рэспубліцы Беларусь.
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць