01.08.2019

1 жніўня 2019 года пад старшынствам Л.А.Дабрынінай адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах.

У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Лапко Д.М. і спецыялісты Нацыянальнага банка, дырэктар Дэпартамента фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Рэут В.Г. і спецыялісты Дэпартамента, намеснік дырэктара дзяржаўнай установы «Адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій» Жызнеўскі І.А. і рэзідэнт Парка высокіх тэхналогій, старшы пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў сферы эканомікі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь Жданава Т.М., а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.


У ходзе работы былі абмеркаваны прапановы дзяржаўнай установы «Адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій», а таксама прапановы В.М. Пракапені, накіраваныя ў Палату прадстаўнікоў Пастаяннай камісіяй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспекі да праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мерах па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынных шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння», якія закранаюць сферу дзейнасці рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій. У прыватнасці, прапановы тычацца прадастаўлення рэзідэнтам Парка права праводзіць выдаленую ідэнтыфікацыю ўдзельнікаў фінансавых аперацый, вызначэння дзяржаўнага органа, які ажыццяўляе кантроль у сферы абароту крыптавалют, а таксама тэрміналогіі законапраекта.


У ходзе абмеркавання былі выпрацаваны адзіныя падыходы ў выкладанні прававых нормаў у тэксце законапраекта.

На пасяджэнні таксама разгледжаны законапраекты, якія паступілі з другіх пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў, іншыя пытанні дзейнасці Пастаяннай камісіі і прыняты адпаведныя рашэнні.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць