Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


10.06.2019

10 чэрвеня 2019 года пад старшынствам Л.А.Дабрынінай адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах.

У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік Міністра па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Э.А.Сяліцкая, работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь.



Прадстаўляючы праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Судан аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні падаткаў на даходы» Сяліцкая Э.А. адзначыла, што асноўнымі задачамі Пагадненні з’яўляюцца:

размеркаванне права падаткаабкладання паміж дагаворнымі дзяржавамі;

ліквідацыя двайнога падаткаабкладання;

абмен інфармацыяй паміж падатковымі службамі;

кантроль выканання плацельшчыкамі падатковага заканадаўства і барацьба з падатковымі парушэннямі.

Дэпутатамі зададзены шэраг пытанняў, якія дакранаюцца парадку падаткаабкладання асобных даходаў фізічных асоб — рэзідэнтаў дзяржаў, а таксама магчымасцей практычнага прымянення норм Пагаднення пасля яго ратыфікацыі.

Таксама на пасяджэнні разгледжаны законапраекты, якія паступілі з другіх пастаянных камісій, і прыняты адпаведныя рашэнні.



 


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць