Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


10.10.2017

10 кастрычніка 2017 года адбылася сустрэча намесніка Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пірштука Б.К. з рэгіянальным дырэктарам ЮНІСЕФ па краінах Еўропы і Цэнтральнай Азіі, спецыяльным каардынатарам па пытаннях крызісу, звязанага з бежанцамі і мігрантамі, у Еўропе Афшан Хан.

Адбыўся зацікаўлены абмен думкамі аб стане і перспектывах супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і фонду ЮНІСЕФ.

Разгледжаны сумесныя крокі па рэалізацыі ў нашай краіне праграмнай дзейнасці ЮНІСЕФ па пытаннях абароны дзяцей і сям’і, прасоўвання ідэй і ўкаранення практык інклюзіўнай адукацыі, сацыяльнай дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, сацыялізацыі цяжкіх падлеткаў.

Падчас сустрэчы таксама абмяркоўваліся пытанні заканадаўчага забеспячэння абароны правоў дзяцей, стварэння спрыяльных умоў для ўсебаковага развіцця дзяцей ранняга ўзросту, аховы мацярынства і дзяцінства, прафілактыкі сацыяльнага сіроцтва, развіцця маладзёжнага парламентарызму.

Прадстаўнік ЮНІСЕФ у Беларусі Сарвар Рашэд Мустафа падтрымаў прапанову Б.К.Пірштука наведаць у канцы кастрычніка 2017 года г. Светлагорск з мэтай актывізацыі праекта фонду аб рашэнні моладзевых і рэгіянальных праблем «Светлагорск — горад, дружалюбны да дзяцей».


У сустрэчы прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Макарына-Кібак Л.Э., старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Марзалюк І.А., прадстаўнік Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь Сарвар Рашэд Мустафа і намеснік прадстаўніка Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь, каардынатар праграм Габрыэла Івона Акімава.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць