Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


10.10.2017

10 кастрычніка 2017 года ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах Варанецкага В.І. з пасламі па асобых даручэннях па справах «Усходняга партнёрства» Я.Хафмоклем (Польшча), А.Палмам (Нідэрланды) і Г.Вестэрхольм (Швецыя).

Сустрэча адбылася па ініцыятыве паслоў па асобых даручэннях у рамках іх візіту ў Рэспубліку Беларусь для правядзення кансультацый з беларускім бокам аб падрыхтоўцы саміту «Усходняга партнёрства»
ў г. Бруселі 24 лістапада 2017 года і выпрацоўцы яго выніковых дакументаў.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Еўрапейскім саюзам, асаблівую ўвагу надаўшы праблемным пытанням узаемадзеяння ў рамках «Усходняга партнёрства».

Беларускі бок выказаўся за прагматызацыю супрацоўніцтва і яго напаўненне канкрэтнымі ўзаемавыгаднымі праектамі ў інтарэсах кансалідацыі, павышэння канкурэнтаздольнасці і бяспекі Еўропы.

У сустрэчы таксама прынялі ўдзел намеснікі старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах Корж І. А., Папко В.М., Шаўцоў Д.Я.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць