Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


10.04.2019

10 красавіка 2019 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы пад кіраўніцтвам В.В.Курсевіч адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да разгляду ў другім чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і».

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Анісім А.М., Астапюк А.І., спецыялісты Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.


Удзельнікі пасяджэнні разгледзелі заўвагі і прапановы А.М.Анісім, галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і галоўнага прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў, якія паступілі па законапраекце.

Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням, якія тычацца прысваення імя па бацьку дзіцяці, кіравання справамі непаўналетняга дзіцяці, а таксама грамадзянска-прававым абавязкам апекуноў.

Работа над законапраектам будзе прадоўжана.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць