Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


10.07.2018

10 ліпеня 2018 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях донарства крыві і яе кампанентаў».

У пасяджэнні, якое прайшло пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Мілашэўскага В.С., прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Курсевіч В.В., Макарына-Кібак Л.Э., Астапюк А.І., Старавойтаў А.Г., першы намеснік Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Піневіч Д.Л., спецыялісты Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

 

Члены рабочай групы разгледзелі заўвагі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, якія паступілі ў Пастаянную камісію па названым законапраекце.

У прыватнасці, удзельнікі пасяджэння абмеркавалі пытанні, якія тычацца вызначэння паняццяў «якасць крыві, яе кампанентаў» і «кантрактная вытворчасць лекавых сродкаў з крыві, яе кампанентаў», аднясення да відаў дзейнасці, на ажыццяўленне якіх распаўсюджваецца выключнае права дзяржавы, рэалізацыі крыві і яе кампанентаў, замацавання паўнамоцтваў Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь у галіне донарства.

Асаблівую ўвагу члены рабочай групы надалі абмеркаванню палажэнняў законапраекта, што вызначаюць гарантыі і кампенсацыі, якія прадстаўляюцца донару крыві і яе кампанентаў.

Работа па падрыхтоўцы законапраекта будзе прадоўжана.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць