Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


10.07.2019

10 ліпеня 2019 года пад старшынствам Т.Р.Якубовіч адбылося пасяджэнне рабочай групы Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы па праекту Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў», які прадугледжвае комплексную карэкціроўку заканадаўства ў сферы інтэлектуальнай уласнасці.

У пасяджэнні прынялі ўдзел член Пастаяннайкамісіі Палаты прадстаўнікоўпа адукацыі, культуры і навуцы Анісім А.М., прадстаўнікі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўстваі прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.

Членамі рабочай групы былі разгледжаны пытанні, якія тычацца  карэкціроўкі некаторых заканадаўчых актаў у частцы прававой аховы геаграфічных указанняў і вызначэння аб’ектаў абкладання патэнтавымі пошлінамі.


Работа над законапраектам будзе прадоўжана.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць