10.02.2017

10 лютага 2017 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мiсявец В.Р. прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 43 г. Мінска».

Яно было прысвечана 28-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

Усе прысутныя: кіраўнік адміністрацыі Фрунзенскага раёна г.Мінска Артем Цуран, старшыня і намеснік старшыні Фрунзенскай раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане" Уладзімір Нікулін і Ігар Лазука, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў-інвалідаў Сяргей Красоўскі, кіраўнікі структурных падраздзяленняў адміністрацыі раёна, воіны-інтэрнацыяналісты, бацькі воінаў, якія загінулі ў Афганістане, спонсары мерапрыемства прынялі ў піянеры амаль цэлы клас дзяцей, наведалі музей гонару і доблесці воінаў-інтэрнацыяналістаў, пабывалі ў ціры і навучальным класе, адзначылі высокі ўзровень мерапрыемства.


Працягнулася ўрачыстае мерапрыемства за круглым сталом, дзе падымаліся пытанні для вырашэння уладай раёна: стаянкі для інвалідаў у дварах, наведвання лазнева-аздараўленчага комплексу, руху транспарту, дзейнасці жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна. Усе пытанні абмеркаваны, па іх рашэнню дадзены даручэнні адпаведным службам.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць