10.02.2017

10 лютага 2017 года дэпутаты Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі на чале з яе старшынёй Рыбаком А.А. правялі рабочую сустрэчу з кіраўніцтвам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам» — вядучай тэлекамунікацыйнай кампаніі краіны.

Сустрэча адбылася на базе Міжнароднага цэнтра камутацыі, які з’яўляецца адной з вытворчасцей у складзе галаўнога структурнага падраздзялення РУП «Белтэлекам».

Генеральны дырэктар прадпрыемства Сівадзедаў С.I. і начальнік Міжнароднага цэнтра камутацыі Карбоўскi В.У. падрабязна азнаёмілі дэпутатаў з асноўнымі напрамкамі работы нацыянальнага аператара электрасувязі, задачамі, якія стаяць перад ім на сучасным этапе, і перспектывамі развіцця прадпрыемства.


Члены камісіі наглядна ацанілі сучасныя тэлекамунікацыйнае абсталяванне і лічбавыя тэхналогіі, якія выкарыстоўваюцца РУП «Белтэлекам», пабачылі шырокі спектр паслуг, што аказваюцца дзяржаўным органам, насельніцтву і бізнесу, азнаёміліся з умовамі работы персаналу арганізацыі.

Акрамя таго, у ходзе мерапрыемства бакі абмеркавалі актуальныя пытанні развіцця ў краіне сферы ІКТ, укаранення «электроннага ўрада», нарошчвання тэмпаў інфарматызацыі кіраўніцкіх і грамадскіх працэсаў, максімальна поўнага задавальнення запытаў спажыўцоў паслуг у лічбавым выглядзе.


Дэпутаты лічаць вельмi карыснымі для сваёй дзейнасці, у тым ліку заканатворчай, сустрэчы з прадстаўнікамі галін, якія адносяцца да кампетэнцыі Пастаяннай камісіі, і маюць намер працягваць практыку такога ўзаемадзеяння.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць