13.02.2017

10 лютага 2017 года старшыня Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Кананчук Т.П. прыняла ўдзел у выніковым пасяджэнні калегіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

У ходзе пасяджэння былі разгледжаны вынікі работы Мінпрыроды за 2016 год і вызначаны задачы на 2017 год.

З вынікамі работы прысутных азнаёміў Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Каўхута А.М. У прыватнасці, было адзначана, што меры, якія рэалізуюцца Мінпрыроды, далі магчымасць забяспечыць стабільны стан навакольнага асяроддзя; мэтавыя паказчыкі, даведзеныя Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, былі выкананы: забяспечаны прырост запасаў нафты; зменшаны выкіды парніковых газаў і аб’ём забруджвальных рэчываў ад стацыянарных і мабільных крыніц у атмасфернае паветра.

Прыярытэтнай задачай на 2017 год было вызначана выкананне паказчыкаў і заданняў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь у экалагічнай сферы.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць