Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


10.02.2020

10 лютага 2020 года ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ініцыятыве азербайджанскага боку адбылася сустрэча намесніка Старшыні Палаты прадстаўнікоў Міцкевіча В.В. з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь
Гандзілавым Л.С.

В.В.Міцкевіч павітаў азербайджанскага дыпламата і адзначыў высокі ўзровень двухбаковых палітычных адносін. Віцэ-спікер выказаў зацікаўленасць беларускага боку як ва ўмацаванні міжпарламенцкіх сувязей, так і ва ўзаемавыгадным эканамічным супрацоўніцтве з Азербайджанам, і падкрэсліў, што ў аснове палітычнага ўзаемадзеяння павінна быць эканамічная састаўляючая.

Л.С.Гандзілаў, у сваю чаргу, адзначыў, што беларуская прадукцыя дзякуючы выдатнай якасці высока цэніцца ў Азербайджане.

У ходзе размовы бакі абмеркавалі падрыхтоўку мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, падкрэсліўшы пры гэтым што і ў Беларусі, і ў Азербайджане беражліва захоўваюць памяць аб загінуўшых абаронцах, ушаноўваюць ветэранаў.

Акрамя гэтага, быў зроблены акцэнт на важнасці работы груп дружбы парламентаў абедзвюх краін.

Бакі выказалі ўзаемны намер садзейнічаць паглыбленню двухбаковага супрацоўніцтва ў розных галінах.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць