Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


10.09.2019

10 верасня 2019 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Старавойтава Г. В. прыняла ўдзел у пасяджэнні адміністрацыі Фрунзенскага раёна.

У ходзе пасяджэння была добрая магчымасць абмеркаваць прыярытэты дзейнасці дэпутатаў мясцовага ўзроўню і парламентарыяў у рэалізацыі тых задач, якія былі вызначаны ў перадвыбарных праграмах і тых задач, якія ставілі выбаршчыкі. Старавойтава Г. В. падкрэсліла, што парадак дзейнасці дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў вызначаны рэгламентам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і ўключае розныя аспекты.

Асноўным напрамкам работы дэпутата з'яўляецца заканатворчая дзейнасць. Дэпутат заўважыла, што многія законапраекты ідуць ад саміх людзей, выбаршчыкаў. Нямала неабыякавых выбаршчыкаў, кампетэнтных людзей выказаліся па новай рэдакцыі Жыллёвага кодэкса, папраўках у Кодэкс аб сям'і і шлюбе, аб ахове працы, аб карэкціроўцы законаў аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг. Або па такіх важных сфер, як развіццё транспланталогіі і лячэнне бясплоддзя. Без цеснага кантакту з выбаршчыкамі, арганізацыямі і прадпрыемствамі выбудаваць эфектыўна працу было б не магчыма.

Падводзячы вынікі свайго выступу, Старавойтава Г. В. спынілася на канкрэтныя вынікі, якія быў дасягнуты ў 101 Сухараўскай акрузе. Сумесна з кіраўніцтвам 10-ай гарадской паліклінікай садзейнічала праектаванню дзіцячай паліклінікі ў мікрараёне Сухарава. Дамаглася рэканструкцыі выезду ад гандлёвага цэнтра «Мацярык». Сумесна з кіраўніцтвам раёна і горада садзейнічала развіццю і добраўпарадкаванні зон адпачынку для жыхароў акругі і вызваленні пляцовак незавершанага будаўніцтва, а менавіта: сквера ў межах вуліц Мазурава, Лабанка, Шамякіна, Скрыпнікава; па вуліцы Шаранговіча, вуліцы Брыкета, па вуліцы Лабанка. Уваходзіла ў рабочую групу і прыклала намаганні, каб не дапусціць ушчыльнення жылой забудовы ў мікрараёне Сухарава і зносу прыватнага сектара.

Нявырашаныя задачы даюць стымул рухацца наперад.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць