Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


10.10.2017

10.10.2017 дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Курсевіч Валерый Віктаравіч і Няхайчык Аксана Уладзіміраўна прысутнічалі на пасяджэнні адміністрацыі Заводскага раёна.

Павестка дня:

1. Аб аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю работы КОТОС за 3-ці квартал 2017 года.

2. Аб стане работы па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб па выніках за 9 месяцаў 2017 года.

Дэпутатамі былі зададзены пытанні старшыні КОТОС N 4 Герашчанка Б. А., якія тычацца ўнясення змяненняў у Інструкцыю па спісанню матэрыяльных сродкаў.

Па другім пытанні дэпутаты выказалі свае пажаданні, каб дзяржаўныя органы і службовыя асобы, да якіх звяртаецца дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па пытаннях, якія ўваходзяць у іх кампетэнцыю, давалі адказы на звароты і дэпутацкія запыты ў тэрміны, прадугледжаныя дзеючым заканадаўствам, для своечасовага інфармавання грамадзян па хвалюючых іх пытаннях.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць