14.02.2017

11 – 12 лютага 2017 года член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Петрашова В.У. прыняла ўдзел у міжнародным назіранні за ходам правядзення выбараў Прэзідэнта Туркменістана ў складзе Місіі назіральнікаў ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў па лініі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі.

У ходзе назіральнага працэсу В.У.Петрашова наведала выбарчыя ўчасткі ў абласным цэнтры Дашагуз, правяла шэраг сустрэч з кіраўніцтвам Цэнтральнай камісіі па правядзенні выбараў і рэферэндумаў у Туркменістане і Місіі назіральнікаў ад СНД, прадстаўнікамі тэрытарыяльных выбарчых камісій, а таксама з назіральнікамі ад асобных краін Садружнасці і міжнародных арганізацый.





 

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць