Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


11.10.2017

11 кастрычніка 2017 года пад старшынствам Т.П.Кананчук прайшло выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы па пытанні «Практыка прымянення новага Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь. Праблемныя пытанні і шляхі іх заканадаўчага ўдасканальвання».

У пасяджэнні прынялі ўдзел Першы намеснік Міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Кулік А.А., начальнік упраўлення лясной гаспадаркі Юрэвіч М.М., намеснік начальніка ўпраўлення эканомікі і інвестыцый Грабянёва С.Л., начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Шэстакоў С.М., начальнік аддзела навукі, прававой і кадравай работы Жолудзь В.І., начальнік аддзела ведамаснага кантролю Чарняўскі С.А., прэс-сакратар Дакучаева А.А., галоўны ляснічы Брэсцкага ДВЛГА Мацюшэўскі А.М., галоўны ляснічы Віцебскага ДВЛГА Ліпскі Ю.М., галоўны ляснічы Гомельскага ДВЛГА Тарасаў С.А., генеральны дырэктар Гродзенскага ДВЛГА Семянюк У.Д., галоўны ляснічы Мінскага ДВЛГА Шахлевіч Л.У., галоўны ляснічы Магілеўскага ДВЛГА Францікаў Г.А., дырэктар ДЛВУ «Драгічынскі лясгас» Амбражэйчык В.Г., дырэктар ДЛВУ «Полацкі лясгас» Баратынскі К.С., дырэктар ДЛВУ «Ваўкавыскі лясгас» Белы В.У., дырэктар ДЛВУ «Уздзенскі лясгас» Буры А.У., дырэктар ДВЛВУ «Глыбоцкі вопытны лясгас» Гайдук С.В., дырэктар ДЛВУ «Камарынскі лясгас» Дзягцярык А.М., дырэктар ДСЛВУ «Нараўлянскі спецлясгас» Дзейчык А.С., дырэктар ДЛВУ «Астравецкі лясгас» Доўгі Р.М., дырэктар ДЛВУ «Бялыніцкі лясгас» Заблоцкі Ю.І., дырэктар ДЛВУ «Дзятлаўскі лясгас» Ківуля А.М., дырэктар ДЛВУ «Івацэвіцкі лясгас» Койпаш В.С., дырэктар ДЛВУ «Лагойскі лясгас» Крыскевіч Я.Л., дырэктар ДЛВУ «Суражскі лясгас» Лукашэвіч М.В., дырэктар ДЛВУ «Бешанковіцкі лясгас» Арлоў С.І., дырэктар ДЛВУ «Васілевіцкі лясгас» Пінчук Ю.Л., дырэктар ДЛВУ «Лельчыцкі лясгас» Рыдзецкі А.Р., дырэктар ДЛВУ «Слуцкі лясгас» Ражкоў М.А., дырэктар ДСЛВУ «Чачэрскі спецлясгас» Савошка В.М., дырэктар ДЛВУ «Клецкі лясгас» Санько А.А., дырэктар ДЛВУ «Горацкі лясгас» Сіроцін У.І., дырэктар ДЛВУ «Лунінецкі лясгас» Торчык В.І., дырэктар ДЛВУ «Віцебскі лясгас» Філіновіч М.М., дырэктар ДЛВУ «Чавускі лясгас» Юркоў А.В., дырэктар рэспубліканскага цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў лясной гаспадаркі Жураўскі А.Б., выкладчык рэспубліканскага цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў лясной гаспадаркі Юшко М.Л., намеснік начальніка аддзела грамадзянскага, гаспадарчага і экалагічнага заканадаўства ўпраўлення заканадаўства аб грамадзянскіх, фінансава-эканамічных і экалагічных адносінах Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь Аношка М.Р.

З інфармацыяй аб мэтах выязнога пасяджэння Пастаяннай камісіі выступіла старшыня Пастаяннай камісіі Кананчук Т.П.


З інфармацыяй аб стане і перспектывах развіцця лясной гаспадаркі, праблемных пытаннях прававога характару, якія ўплываюць на эфектыўнасць работы лясгасаў, іх узаемадзеянне з кантралюючымі органамі і насельніцтвам, своечасовасць правядзення лесагаспадарчых мерапрыемстваў і высечак лесу выступіў Першы намеснік Міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Кулік А.А.

З прапановамі па карэкціроўцы канкрэтных норм Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь выступілі генеральны дырэктар Гродзенскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Семянюк У.Д., галоўныя ляснічыя другіх абласных дзяржаўных вытворчых лесагаспадарчых аб’яднанняў Мацюшэўскі А.М., Ліпскі Ю.І., Тарасаў С.А., Шахлевіч Л.У., Францікаў Г.А. У прыватнасці, па карэкціроўцы тэрмінаў «лесагаспадарчыя мерапрыемствы» і «іншыя высечкі» у частцы дапаўнення іх такімі мерапрыемствамі, як адвод і таксацыя ўчасткаў ляснога фонду, расчыстка плошчаў для стварэння (пашырэння) лясных гадавальнікаў, лесанасенных плантацый і селекцыйна-генетычных аб’ектаў, высечка малакаштоўных лясных насаджэнняў для нарыхтоўкі драўніны ў паліўна-энергетычных мэтах. Унеслі прапановы аб карэкціроўцы пункта 7 артыкула 36 Кодэкса ў частцы прадастаўлення права іншым лесакарыстальнікам ажыццяўляць лесагаспадарчыя мерапрыемствы на ўчастках ляснога фонду, не запраектаваных лесабудаўнічым праектам, у мэтах забеспячэння, у першую чаргу, нарыхтоўкі дроў мясцовымі камунальнымі службамі і грамадзянамі сваімі сіламі для зніжэння іх кошту. У мэтах паскарэння правядзення работ па адводзе і таксацыі лесасек, добраўпарадкаванні пад’язных шляхоў да лесасек і шэрага другіх работ прапанавана дапоўніць нормы артыкулаў 40, 60, 66 пералікам лесагаспадарчых мерапрыемстваў, на выкананне якіх выдача дазвольных дакументаў можа ажыццяўляцца на працягу 30 дзён з дня пачатку высечкі лесу.

У ходзе пасяджэння абмеркаваны таксама пытанні:

прадастаўлення ўчасткаў ляснога фонду для нарыхтоўкі драўніны ў арэнду юрыдычным асобам, якія вырабляюць прадукцыю дрэваапрацоўкі і рэалізуюць інвестыцыйныя праекты, у частцы ўстанаўлення крытэрыяў, якім павінен адпавядаць інвестыцыйны праект;

правядзення аўкцыёнаў на права лесакарыстання;

карыстання ўчасткамі ляснога фонду для патрэб паляўнічай гаспадаркі;

фінансавання вядзення паляўнічай гаспадаркі і шэраг другіх пытанняў.

Па выніках абмеркавання паступіўшых прапаноў прынята рашэнне аб стварэнні рабочай групы па распрацоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Лясны кодэкс Рэспублікі Беларусь».




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць