Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


11.10.2018

11 кастрычніка 2018 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да разгляду ўдругім чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь».

У пасяджэнні, якое вёў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Бобрыкаў С.В., прынялі ўдзел прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.


Члены рабочай групы разгледзелі заўвагі і прапановы па законапраекце, якія паступілі ад Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. У ходзе іх абмеркавання былі выпрацаваны адзіныя падыходы ў выкладанні прававых нормаў.

Работа над законапраектам будзе прадоўжана.

Навіны па тэме нацыянальнай бяспецы
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць