Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


11.04.2018

11 красавіка ў Анкары праходзяць двухбаковыя кансультацыі паміж Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і Камісіяй па замежных справах Вялікага нацыянальнага сходу Турэцкай Рэспублікі.

Дэлегацыю з беларускага боку ўзначальвае старшыня Пастаяннай камісіі  Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах Варанецкі В.І., з турэцкага – старшыня Камісіі па замежных справах Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі В.Бозкыр.



У рамках міжпарламенцкіх кансультацый бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, у тым ліку па выпрацоўцы стратэгіі двухбаковага ўзаемадзеяння ў рамках ПАСЕ, ПА АБСЕ і па супрацоўніцтве ў галіне адукацыі, навукі і культуры.

Беларускія парламентарыі былі таксама прыняты Старшынёй Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі І.Кахраманам і Міністрам замежных спраў Турцыі М.Чавушоглу. Мерапрыемствы атрымалі шырокае асвятленне ў турэцкіх СМІ.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць