11.07.2019

11 ліпеня 2019 года пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Рыбака А.А. адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб электрасувязі».

У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Паліціка В.С., прадстаўнікі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па нагляду за электрасувяззю «БелГІЭ», Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, а таксама прадстаўнікі бізнес-супольнасці ў асобе кіраўнікоў і спецыялістаў Асацыяцыі арганізацый інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій «Белінфакам», унітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг «Velcom», сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Мабільныя ТэлеСістэмы», сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Беларускія воблачныя тэхналогіі», закрытага акцыянернага таварыства «БеСТ».


На пасяджэнні былі разгледжаны прапановы Асацыяцыі арганізацый інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій «Белінфакам», датычныя ўвядзення ў названы Закон магчымасці многасуб’ектнага выкарыстання радыёчастотнага спектра. Таксама была абмеркавана мэтазгоднасць сумеснага выкарыстання радыёчастотнага спектра аператарамі сотавай рухомай электрасувязі Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікі пасяджэння прыйшлі да высновы аб мэтазгоднасці дадатковай прапрацоўкі пазначаных пытанняў, у тым ліку падрыхтоўкі фінансава-эканамічнага абгрунтавання адпаведных прапаноў у законапраект.

Работа над дакументам будзе прадоўжана.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць