Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


11.02.2020

11 лютага 2020 года пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Нікалайкіна В.П. і намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Гайдук А.В. адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях рэкламы».

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, прадстаўнікі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У ходзе работы былі разгледжаны прапановы па законапраекце Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і дэпутата Хлабукіна І.К.

Праца над дакументам будзе прадоўжана.



 

 

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць