Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


12.12.2019

11 снежня 2019 года Палата прадстаўнікоў сёмага склікання працягнула першае пасяджэнне першай сесіі, на якім абраны старшыні 14 парламенцкіх камісій.

У адпаведнасці з Рэгламентам Палаты прадстаўнікоў тайным галасаваннем дэпутацкім корпусам абраны:

старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве — Любецкая Святлана Анатольеўна;

старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце — Семяняка Валянцін Міхайлавіч;

старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па нацыянальнай бяспецы — Белаконеў Алег Аляксеевіч;

старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканамічнай палітыцы — Брыч Леанід Рыгоравіч;

старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па бюджэце і фінансах — Ніжэвіч Людміла Іванаўна;

старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па аграрнай палітыцы — Шаўчук Мікалай Мікалаевіч;

старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы — Васількоў Мікалай Андрэевіч;

старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі — Давыдзька Генадзь Браніслававіч;

старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы — Марзалюк Ігар Аляксандравіч;

старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па працы і сацыяльных пытаннях — Канановіч Людміла Мікалаеўна;

старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы — Макарына-Кібак Людміла Эдуардаўна;

старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі — Камароўскі Ігар Сяргеевіч;

старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве — Нікалайкін Віктар Паўлавіч;

старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах — Савіных Андрэй Уладзіміравіч.

У ходзе пасяджэння таксама ўтвораны Савет Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, у які ўвайшлі Старшыня Палаты прадстаўнікоў Андрэйчанка У.П., намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Міцкевіч В.В., старшыні пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў Любецкая С.А., Семяняка У.М., Белаконеў А.А., Брыч Л.Р., Ніжэвіч Л.І., Шаўчук М.М., Васількоў М.А., Давыдзька Г.Б., Марзалюк І.А., Канановіч Л.М., Макарына-Кібак Л.Э., Камароўскі І.С., Нікалайкін В.П., Савіных А.У.

Першае пасяджэнне першай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання будзе працягнута 19 снежня 2019 года.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць