Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


11.09.2019

11 верасня 2019 года ў Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкі У.П. з турэцкай парламенцкай дэлегацыяй на чале са старшынёй Камісіі па замежных справах Вялікага нацыянальнага сходу Турэцкай Рэспублікі Валканом Базкырам.

Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні развіцця двухбаковых адносін у розных галінах.

У.П.Андрэйчанка у сваім выступе адзначыў, што Рэспубліка Беларусь надае вялікае значэнне паглыбленню ўзаемадзеяння з Турэцкай Рэспублікай.

Асаблівую ўвагу ўдзельнікі сустрэчы ўдзялілі пытанням гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных адносін. Адзначана неабходнасць актыўнага ўдзелу парламентарыяў дзвюх краін у пошуку і падтрымцы сумесных праектаў супрацоўніцтва.


Таксама адбылося абмеркаванне пытанняў развіцця міжпарламенцкага дыялогу і ўзаемадзеяння ў рамках міжнародных парламенцкіх арганізацый. Старшыня Палаты прадстаўнікоў падзякаваў турэцкіх дэпутатаў за актыўны ўдзел у канферэнцыі Групы падтрымкі Шаўковага шляху ПА АБСЕ, якая праходзіла ў красавіку 2019 года у г. Мінску.

Бакі адзначылі эфектыўнасць дыялогу пастаянных камісій па міжнародных справах парламентаў Беларусі і Турцыі, выказаўшыся за працяг супрацоўніцтва, уключаючы каардынацыю ўзаемадзеяння іншых профільных камісій, стварэнне падкамітэтаў у галіне лічбавых тэхналогій і трохбаковых рабочых груп з удзелам трэціх краін.

Была падкрэслена важнасць дзейнасці парламенцкіх груп дружбы, здольных надаць дадатковы імпульс не толькі развіццю міжпарламенцкага, але і міждзяржаўнага супрацоўніцтва.


В.Базкыр пацвердзіў зацікаўленасць у актывізацыі міжпарламенцкіх кантактаў і падзякаваў беларускаму боку за запрашэнне наведаць Рэспубліку Беларусь, назваўшы свой першы візіт у нашу краіну прадметам асаблівага гонару для турэцкіх парламентарыяў.

Кіраўнік турэцкай дэлегацыі перадаў У.П.Андрэйчанку найлепшыя пажаданні ад Старшыні Вялікага нацыянальнага сходу Турэцкай Рэспублікі Мустафы Шэнтопа, а таксама запрашэнне кіраўніка Парламента наведаць Турцыю з афіцыйным візітам.


З беларускага боку ў сустрэчы прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Варанецкі В.І., старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Турэцкай Рэспублікі Рахманаў С.К., старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Кананчук Т.П., член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Мілаванаў М.В. і член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Чудович В.І.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць