Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


11.04.2018

12 – 13 красавіка 2018 года парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкі У.П. прыме ўдзел у мерапрыемствах МПА СНД і ПА АДКБ.

У г. Санкт-Пецярбургу 12 красавіка адбудуцца пасяджэння Савета ПА АДКБ, Савета МПА СНД, Аб’яднанай камісіі пры МПА СНД па гарманізацыі заканадаўства ў сферы бяспекі і процідзеяння новым выклікам і пагрозам, пастаянных камісій МПА СНД па эканоміцы і фінансах, па палітычных пытаннях і міжнародным супрацоўніцтве, а таксама пасяджэнне Маладзёжнай міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў – удзельніц СНД.

На 13 красавіка запланавана правядзенне сорак сёмага пленарнага пасяджэння Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў – удзельніц СНД.

У склад парламенцкай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь ўвайшлі намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Базанаў У.А., член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Багдановіч А.В., намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Корж І.А. , старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Марзалюк І.А. і старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Цупрык Л.А.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць