Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


12.04.2018

12 – 13 красавіка 2018 года старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. прымае ўдзел у пасяджэннях саветаў Парламенцкай Асамблеі АДКБ і Міжпарламенцкай Асамблеі СНД, якія праходзяць у г. Санкт-Пецярбургу.

У ходзе пасяджэння Савета ПА АДКБ быў разгледжаны шэраг пытанняў, у тым ліку аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Праграму дзейнасці ПА АДКБ па збліжэнню і гарманізацыі нацыянальнага заканадаўства дзяржаў – членаў АДКБ на 2016 – 2020 гады.

Падчас пасяджэння Савета МПА СНД абмяркоўваліся тэмы, якія датычацца дзейнасці Асамблеі і яе Сакратарыята, былі падведзены вынікі работы ў 2017 годзе, удакладнены план работы на бягучы перыяд.

У г. Санкт-Пецярбургу адбыўся шэраг двухбаковых сустрэч. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. сустрэўся са Старшынёй Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Мацвіенка В.І. Адбыўся абмен думкамі аб узаемадзеянні ў двухбаковым фармаце і ў рамках міжнародных парламенцкіх арганізацый, у тым ліку МПА СНД.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. сустрэўся са Старшынёй Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Валодзіным В.В. Спікеры абмеркавалі дэталі маючай адбыцца пяцьдзесят чацвёртай сесіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, правядзенне якой плануецца ў чэрвені 2018 года ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама пытанні развіцця беларуска-расійскага міжпарламенцкага супрацоўніцтва.

12 красавіка 2018 года старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. правёў сустрэчу са Старшынёй Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Арменія Баблаянам А.С.

Бакі правялі зацікаўлены абмен думкамі аб стане і перспектывах развіцця беларуска-армянскага міжпарламенцкага супрацоўніцтва як на двухбаковай аснове, так і ў рамках міжнародных парламенцкіх арганізацый.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў падкрэсліў важнасць актыўнага ўдзелу парламентарыяў у развіцці гандлёва-эканамічных адносін і пашырэнні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў сферах прамысловасці і вытворчай кааперацыі, а таксама гуманітарнай сферы. Дасягнута дамоўленасць аб тым, што канкрэтныя напрамкі будуць прадметна разгледжаны ў ходзе пасяджэння Міжпарламенцкай камісіі па супрацоўніцтве Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Арменія, пасяджэнне якой пройдзе ў Беларусі ў бягучым годзе.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць