Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


12.12.2018

12 снежня 2018 года ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прайшла сустрэча намесніка Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пірштука Б.К. з чэшскай дэлегацыяй на чале з кіраўніком Чэшска-Беларускай міжпарламенцкай групы дружбы Даніэлем Паўласам.

Вітаючы чэшскіх калег, Б.К.Пірштук падкрэсліў важную ролю міжпарламенцкага дыялогу і, у прыватнасці, рабочай групы Нацыянальнага сходу па супрацоўніцтве з Парламентам Чэшскай Рэспублікі для актывізацыі ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі. Ён з задавальненнем адзначыў канструктыўнае супрацоўніцтва парламентарыяў на міжнародных пляцоўках, звярнуў увагу на падтрымку чэшскіх дэпутатаў беларускай дэлегацыі ў рамках правядзення Мінскай сесіі ПА АБСЕ.


Намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў выказаў зацікаўленасць у актывізацыі супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Чэхіяй па ўсіх напрамках, асабліва вылучыўшы перспектыўныя, такія як энергетыка, прамысловасць, машынабудаванне, інфармацыйныя тэхналогіі, турызм, адукацыя і культура.

Б.К.Пірштук анансаваў правядзенне ў наступным годзе ў Беларусі міжнароднай канферэнцыі Групы падтрымкі Шаўковага шляху ў ПА АБСЕ, у якой прымуць удзел прадстаўнікі больш за дваццаць краін, і запрасіў чэшскіх калег прыняць актыўны ўдзел у гэтым мерапрыемстве.

Даніэль Паўлас падзякаваў за цёплы прыём і падкрэсліў, што створаныя ўмовы для нарошчвання супрацоўніцтва паслужаць актывізацыі гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага і міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння, а таксама падтрымаў неабходнасць удасканалення дагаворна-прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва.

Бакі сышліся ў меркаванні, што адчувальны вынік павінна прынесці сумесная работа парламентарыяў і бізнесу пры падтрымцы гандлёва-прамысловых палат дзвюх краін.


У сустрэчы прынялі таксама ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Варанецкі В.І., старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Рыбак А.А. і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах, кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу па супрацоўніцтве з Парламентам Чэшскай Рэспублікі Ніжэвіч Л.І.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць