Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


12.12.2019

12 снежня 2019 года ў Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкі У.П. з парламенцкай дэлегацыяй Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам на чале са Старшынёй Нацыянальнага сходу Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Нгуен Тхі Кім Нган.

Бакі абмяняліся думкамі аб стане і перспектывах развіцця міжпарламенцкага супрацоўніцтва як на двухбаковай аснове, так і ў рамках міжнародных парламенцкіх арганізацый.

У.П.Андрэйчанка адзначыў, што Беларусь і В'етнам звязваюць гады сяброўства і ўзаемнай падтрымкі. Супрацоўніцтва з вашай краінай — гэта адно з прыярытэтных напрамкаў беларускай знешняй палітыкі ў азіяцкім рэгіёне, падкрэсліў ён. У цэлым падыходы дзвюх краін супадаюць і па міжнародным парадку дня. Абедзве дзяржавы выступаюць за ўзмацненне ролі ААН у сферы ўмацавання міру і стабільнасці.


Сёння прынцыпова важна надаць дадатковы імпульс нашаму дыялогу, перакананы Старшыня Палаты прадстаўнікоў. Пры гэтым ён асабліва падкрэсліў, што краінам неабходна ўмацоўваць эканамічнае супрацоўніцтва. Нашы эканомікі не канкуруюць паміж сабой, пры гэтым яны узаемадапаўняльныя. Тое, што робіцца ў Беларусі, запатрабавана ў В'етнаме, а в'етнамская прадукцыя запатрабаваная ў Беларусі.

У.П.Андрэйчанка таксама паведаміў, што ў бліжэйшы час у Нацыянальным сходзе будзе створана новая рабочая група па супрацоўніцтве з В'етнамам.


У сваю чаргу Старшыня Нацыянальнага сходу В'етнама Нгуен Тхі Кім Нган падкрэсліла важнасць узаемадзеяння паміж краінамі і падзякавала за цёплы прыём. Яна адзначыла, што мэта яе візіту — развіццё і паглыбленне традыцыйнай дружбы, шматпланавага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і В'етнамам, у тым ліку на ўзроўні парламентаў.

З беларускага боку ў сустрэчы прынялі ўдзел намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міцкевіч В.В старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах Савіных А.У., старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспекі Рачкоў С.А., дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ананіч Л.С., Вабішчэвіч П.А., Кралевіч І.М., Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Гошын У.А.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць