Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


13.09.2018

12 верасня 2018 года пад старшынствам Л.Э.Макарынай-Кібак адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы.

У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях Канановіч Л.М., намеснік Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь — Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Рэспублікі Беларусь Жукава Н.П., галоўны ўрач ДУ «Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» Скурановіч А.Л., спецыялісты Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.

Н.П.Жукава праінфармавала парламентарыяў аб неабходнасці распрацоўкі і прыняцця праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва» і азнаёміла ўдзельнікаў пасяджэння з асноўнымі палажэннямі гэтага законапраекта.

Дэпутат Курсевіч В.В. у сваю чаргу расказала прысутным аб працэсе падрыхтоўкі праекта Закона да разгляду ў першым чытанні, заўвагах і прапановах, якія паступілі ў камісію,пры гэтым падкрэсліўшы, што канцэптуальных заўваг, якія перашкаджаюць прыняццю законапраекта ў першым чытанні, на сённяшні дзень няма.

Па выніках абмеркавання камісія прыняла рашэнне ўнесці праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва» ва ўстаноўленым парадку на разгляд пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў шостага склікання і рэкамендаваць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў прыняць яго ў першым чытанні.

Акрамя таго, на пасяджэнні былі разгледжаны законапраекты, якія паступілі з пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў, другія пытанні дзейнасці камісіі і прыняты адпаведныя рашэнні.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць