13.06.2019

13 чэрвеня 2019 г. пад старшынствам У.П.Андрэйчанкі адбылося пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Савет Палаты прадстаўнікоў пагадзіўся з прапановамі пастаянных камісій дапоўніць парадак дня шостай сесіі шэрагам пытанняў.

Падрыхтаваныя да разгляду ў Авальнай зале дакументы прадугледжваюць карэкціроўку дзеючага заканадаўства па пытаннях натарыяльнай дзейнасці, медыяцыі. Некалькі пытанняў тычацца экалагічнай праблематыкі, узмацнення барацьбы са злачыннасцю. Акрамя таго, парадак дня сесіі дапоўнены праектамі законаў аб ратыфікацыі шэрагу міжнародных пагадненняў.


На пасяджэнні было таксама прынята рашэнне аб правядзенні 20 чэрвеня 2019 года на базе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці выязнога пасяджэння Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўнаму будаўніцтву, мясцоваму самакіраванню і рэгламенту, прысвечанага вывучэнню практыкі прымянення закона «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь».




Навіны па тэме Савет Палаты
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць